Парадак разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Пісьмовыя звароты можна накіраваць у Вышэйшую атэстацыйную камісію Рэспублікі Беларусь на адрас: 220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, д. 66.

 

Работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў адпаведнасці:

  • з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь,
  • Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 303-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»;
  • з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 «Аб дадатковых мерах па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб»;
  • з Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва»;
  • з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2001 г. № 1402 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку асабістага прыёму грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь».

 

Электронны зварот

 

Электронныя звароты грамадзян і юрыдычных асоб разглядаюцца Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 303-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб". Электронны зварот ў Вышэйшую атэстацыйную камісію Рэспублікі Беларусь можа быць накіраваны праз рубрыку «Адправіць электронны зварот» ("Электронныя звароты") на сайце шляхам запаўнення формаў: "Электронная форма для грамадзян", "Электронная форма для юрыдычных асоб".

 

Звароты, якія паступілі з дапамогай глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт на адрас электроннай пошты, рэгістрацыі, а таксама разгляду не падлягаюць і адказы па іх не накіроўваюцца.

 

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 303-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.

 

Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павіннен ўтрымліваць:

  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку альбо ініцыялы грамадзяніна;
  • адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • выклад сутнасці звароту;
  • адрас электроннай пошты грамадзяніна.

 

Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:

  • поўнае найменне юрыдычнай асобы;
  • месца знаходжання юрыдычнай асобы;
  • выклад сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
  • адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

 

У адпаведнасці з артыкулам 25 Закона ад 18 ліпеня 2011 г. № 303-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" электронныя звароты, якія паступілі ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі, падлягаюць разгляду ў парадку, устаноўленым для разгляду пісьмовых зваротаў, з улікам асаблівасцяў, прадугледжаных дадзеным артыкулам.

 

Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а тыя, што патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, не пазней 1 месяца.

 

Да электронных зваротаў могуць прыкладацца дадатковыя дакументы і (або) звесткі – дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікаў, дакументаў аб выніках папярэдняга разгляду зваротаў і іншых дакументаў і (або) звестак, неабходных для вырашэння пытанняў, выкладзеных у зваротах.

 

Дапушчальнымі фарматамі прымацаваных дакументаў і (або) звестак, названых у абзацы чацвёртым часткі першай зазначанага пункта, у электронным выглядзе і іх графічных вобразаў на папяровых носьбітах (сканаў) з'яўляюцца Portable Document Format/A (PDF/A), Office Open XML (DOCX), двайны фармат з разметкай (DOC), Rich Text Format (RTF), тэкставы файл (TXT), Open Document Format (ODT), фармат архівавання і сціску дадзеных (ZIP, RAR), Portable Network Graphics (PNG), Tagged Image File Format (TIFF), Joint Photograph Experts Group (JPEG), Joint Photograph Group (JPG).

 

Заяўнік мае права на водгук электроннага звароту, які ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы альбо накіравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.

 

Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, пазначаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 303-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".

 

У выпадку, калі электронныя звароты аналагічнага зместу, якія паступаюць ад розных заяўнікаў, маюць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты могуць размяшчацца на афіцыйных сайтах дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый, да кампетэнцыі якіх адносіцца разгляд пытанняў, выкладзеных у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт без накіравання адказаў (паведамленняў) заяўнікам.

 

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

  • выкладзены не на беларускай або рускай мове;
  • не ўтрымліваюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адраса яе месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • утрымліваюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
  • утрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы ці выразы;
  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • утрымліваюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь;
  • прапушчаны без абгрунтаванеай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўнікам спыненая перапіска.

 

Адказ арганізацыі на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны заяўнікам ў парадку, устаноўленым артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 303-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".

 

У адпаведнасці з падпунктам 1.1 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 "Аб дадатковых мерах па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб" звароты (прапановы, заявы, скаргі) грамадзян і юрыдычных асоб (далей, калі не пазначана іншае, – зварот) незалежна ад таго, у які дзяржаўны орган або іншую арганізацыю (далей, калі не пазначана іншае, – арганізацыя) яны паступілі, першапачаткова падлягаюць разгляду па сутнасці ў адпаведнасці з кампетэнцыяй:

  • у мясцовых выканаўчых і распарадчых органах, падпарадкаваных ім арганізацыях, тэрытарыяльных падраздзяленнях (органах) і арганізацыях, падпарадкаваных або якія ўваходзяць у склад (сістэму) рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду, іншым дзяржаўным органам, іншым арганізацыям, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць і размешчаны у межах той адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, на тэрыторыі якой узніклі пытанні, выкладзеныя ў зваротах;
  • у іншых дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, калі пытанні, выкладзеныя ў зваротах, адносяцца да выключнай кампетэнцыі гэтых органаў або арганізацый.

 

Кніга скаргаў і прапаноў знаходзіцца ў каб. 417 (асоба, адказная за вядзенне Кнігі – Дубовік Н.В.)