Аб ВАК

Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь (далей – ВАК) з'яўляецца падначаленым Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, які праводзіць дзяржаўную палітыку і рэалізуе функцыю дзяржаўнага рэгулявання ў галіне атэстацыі навуковых, у тым ліку навукова-педагагічных, работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.

 

ВАК у сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь і іншымі актамі заканадаўства.

 

Асноўныя задачы ВАК:

 

- забеспячэнне функцыянавання нацыянальнай сістэмы атэстацыі навуковых работнікаў;

 

- каардынацыя дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, навуковых арганізацый, а таксама ўстаноў вышэйшай адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дарослых, за выключэннем цэнтраў падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых, у галіне атэстацыі навуковых работнікаў незалежна ад падпарадкаванасці гэтых арганізацый і устаноў;

 

- забеспячэнне адзіных патрабаванняў да ўзроўню навуковай і навукова-педагагічнай кваліфікацыі саіскальнікаў вучоных ступеняў і вучоных званняў;

 

- садзейнічанне павышэнню эфектыўнасці падрыхтоўкі навуковых работнікаў з улікам патрэбаў у іх навукова-вытворчай і сацыяльнай сфер;

 

- удзел у прапагандзе вынікаў дысертацыйных даследаванняў з мэтай іх шырокага выкарыстання для вырашэння актуальных эканамічных і (або) сацыяльных праблем;

 

- развіццё міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне атэстацыі навуковых работнікаў.

 

Асноўныя функцыі ВАК:

 

- аналіз стану, прагназаванне развіцця і ўдасканаленне нацыянальнай сістэмы атэстацыі навуковых работнікаў;

 

- кіраўніцтва працай навуковых арганізацый і ўстаноў вышэйшай адукацыі ў галіне атэстацыі навуковых работнікаў;

 

- узгадненне праектаў нарматыўных прававых актаў па пытаннях падрыхтоўкі навуковых работнікаў, прысуджэння вучоных ступеняў і прысваення вучоных званняў;

 

- вызначэнне сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях парадку акрэдытацыі навуковых арганізацый;

 

- распрацоўка і зацвярджэнне наменклатуры спецыяльнасцяў навуковых работнікаў Рэспублікі Беларусь і пераліку спецыяльнасцяў, па якіх прысвойваюцца вучоныя званні ў Рэспубліцы Беларусь;

 

- стварэнне, зацвярджэнне складу, рэгістрацыя, метадычная дапамога, кантроль за дзейнасцю, прыпыненне (спыненне) дзейнасці саветаў па абароне дысертацый;

 

- разгляд ва ўстаноўленым парадку кваліфікацыйных навуковых работ (дысертацый), якія паступілі з саветаў па абароне дысертацый;

 

- зацвярджэнне, адмена ва ўстаноўленым парадку рашэнняў саветаў па абароне дысертацый аб прысуджэнні вучонай ступені кандыдата навук;

 

- прысуджэнне ва ўстаноўленым парадку вучонай ступені доктара навук на падставе хадайніцтваў саветаў па абароне дысертацый, адхіленне хадайніцтваў;

 

- прысваенне ва ўстаноўленым парадку на падставе хадайніцтваў вучоных саветаў устаноў вышэйшай адукацыі і навуковых арганізацый вучоных званняў дацэнта і прафесара альбо адхіленне хадайніцтваў аб прысваенні адпаведных вучоных званняў;

 

- правядзенне ва ўстаноўленым парадку настрыфікацыі (прыраўноўвання) дакументаў аб прысуджэнні вучоных ступеняў і прысваенні вучоных званняў, выдадзеных атэстацыйнымі органамі дзяржаў, з якімі Рэспублікай Беларусь заключаны дагаворы аб прызнанні і эквівалентнасці дакументаў аб прысуджэнні вучоных ступеняў і прысваенні вучоных званняў;

 

- правядзенне ва ўстаноўленым парадку пераатэстацыі асоб, якія маюць вучоныя ступені і вучоныя званні, прысуджаныя або прысвоеныя ім у дзяржавах, з якімі Рэспубліка Беларусь не мае дагавораў аб прызнанні і эквівалентнасці дакументаў аб прысуджэнні вучоных ступеняў і прысваенні вучоных званняў;

 

- узгадненне пытанняў адкрыцця (закрыцця) аспірантур (ад’юнктур) і дактарантур, удзел у правядзенні іх атэстацыі, аказанне ім метадычнай дапамогі і ажыццяўленне кантролю за іх дзейнасцю;

 

- зацвярджэнне пашпартоў спецыяльнасцяў навуковых работнікаў, праграм-мінімумаў кандыдацкіх экзаменаў па спецыяльных дысцыплінах;

 

- разгляд ва ўстаноўленым парадку пытанняў пазбаўлення (аднаўлення) вучоных ступеняў і вучоных званняў, а таксама разгляд апеляцый, якія паступілі ў ВАК, зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб;

 

- распрацоўка апісання нацыянальных дыпломаў кандыдата і доктара навук, нацыянальных атэстатаў дацэнта і прафесара, нацыянальнага дыплома доктара філасофіі (Doctor of Philosophy (Ph.D), дублікатаў гэтых дыпломаў і атэстатаў, ва ўстаноўленым парадку ўнясенне іх на зацвярджэнне Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, устанаўленне парадку афармлення і выдачы названых дакументаў і іх дублікатаў;

 

- аналіз вынікаў дысертацыйных даследаванняў, давядзенне іх да ведама дзяржаўных органаў і іншых зацікаўленых арганізацый, а таксама асвятленне іх у сродках масавай інфармацыі;

 

- улік абароненых дысертацый, правядзенне іх абагульненага аналізу і штогадовае прадстаўленне Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь адпаведнай справаздачы;

 

- стварэнне банкаў дадзеных аб навуковых работніках Рэспублікі Беларусь, ажыццяўленне наступнай іх актуалізацыі, ўнясенне ва ўстаноўленым парадку персанальных дадзеных фізічных асоб, якія змяшчаюцца ў іх, у рэгістр насельніцтва;

 

- фінансаванне ва ўстаноўленым парадку затрат саветаў па абароне дысертацый, звязаных з прысуджэннем вучоных ступеняў, кантраляванне мэтавага выкарыстання гэтых сродкаў;

 

- стварэнне архіва і ажыццяўленне захоўвання атэстацыйных спраў і іншых дакументаў, перадача дысертацыі ў дзяржаўную ўстанову "Нацыянальная бібліятэка Беларусі";

 

- удзел у падрыхтоўцы праектаў міжнародных, у тым ліку міждзяржаўных і міжурадавых, дагавораў па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі ВАК;

 

- заключэнне ва ўстаноўленым парадку і ў межах сваіх паўнамоцтваў міжнародных дагавораў міжведамаснага характару;

 

- усталяванне працэдуры разгляду ВАК атэстацыйных спраў саіскальнікаў вучоных ступеняў і вучоных званняў, пытанняў іх прысваення і прысуджэння, пазбаўлення (аднаўлення), вызначэнне да афармлення дысертацыі, аўтарэферата і публікацый па тэме дысертацыі, фарміраванне і змяненне ў пэўным парадку пераліку выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў, устанаўленне парадку разгляду ВАК іншых пытанняў, уваходзячых у яе кампетэнцыю, калі іншае не вызначана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, а таксама выкананне іншых функцый, звязаных з падрыхтоўкай і атэстацыяй навуковых работнікаў, прадугледжаных заканадаўствам.